Прэзентацыя часопіса “Вясёлка” “Роднай мовы пералівы”

Прэзентацыя часопіса “Вясёлка” “Роднай мовы пералівы”

Старэйшаму беларускаму часопісу для дзяцей – “Вясёлцы” – у гэтым годзе спаўняецца 65 год. Да юбілею часопіса ў Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы 30 сакавіка прайшло мерапрыемства “Роднай мовы пералівы”. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення часопіса, пра яго першага адказнага рэдактара, класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Вітку. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у падарожжы па рубрыкам часопіса. Творы з гэтага выдання ўваходзяць у падручнікі, а дзеткі гэтак жа, як і мінулыя пакаленні, з цікавасцю гартаюць яго старонкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *