3 лістапада мы адзначаем 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа, класіка беларускай літаратуры. З гэтай нагоды ў Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы прайшло дасье юбіляра “Залаты Колас беларускай нівы”. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, яго творчасцю, паслухалі песню на верш паэта “Родныя вобразы”. Таксама пад час мерапрыемства дэманстраваўся відэаролік з успамінамі сына Я.Коласа, а ролік з тэатралізацыяй урыўка з “Новай зямлі” даў уяўленне пра быт беларусаў таго часу. У канцы для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена віктарына, з дапамогай якой рабяты замацавалі атрыманыя веды.


