Щучинская детская библиотека

Пазнякоў Міхась Паўлавіч(24.01.1951)

Пісьменнік, перакладчык, мовазнавец

Беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у в. Заброддзе Быхаўскага раёна. Вучыўся спачатку ў Забродскай пачатковай школе, з пятага класа быў пераведзены ў Глухскую сярэднюю школу. Асабліва захапляўся гісторыяй, геаграфіяй і матэматыкай. Змалку кніга вабіла, чаравала будучага паэта. Адны з першых прачытаных твораў – зборнік успамінаў дзяцей вайны “Ніколі не забудзем”. Успаміны дзяцей, перажыўшых жахі вайны глыбока ўсхвалявалі будучага паэта і аказалі на яго моцнае ўражанне. Першы свой верш Міхась Пазнякоў напісаў у шостым класе, а штуршком да творчасці
з’явілася настаўніца рускай мовы і літаратуры Роза Сямёнаўна Нікіфарава, якая дала заданне напісаць верш. 3 таго часу вершаплёцтва захапіла будучага паэта.
Першы яго верш быў надрукаваны ў 1966 г. у газеце “Браслаўская звязда” (г.Браслаў), дзе Міхась Пазнякоў вучыўся некалькі месяцаў у санаторнай школе. Заўважыў і падтрымаў яго кіраўнік літаратурнага аб’яднання, вядомы пісьменнік Павел Пруднікаў. У 1971 г. Міхась Пазнякоў стаў студэнтам філалагічнага факультэта знакамітай вышэйшай навучальнай установы Беларусі – Белдзяржуніверсітэта. Сярод выкладчыкаў установы алукацыі былі Ніл Гілевіч, Алег Лойка, Вячаслаў Рагойша, Павел Ткачоў, Маргарыта Яфімава, Ірына Шаблоўская, Вольга Казлова. Пасля трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне і з верасня 1974 г. ён стаў працаваць настаўнікам роднай мовы і літаратуры, а таксама нямецкай мовы і этыкі ў Ягадскай васьмігадовай школе Бярэзінскага раёна. Пасля закрыцця гэтай школы працаваў у Кукараўскай васьмігодцы гэтага ж раёна. У 1976 г. у газеце “Беларускі універсітэт” быў надрукаваны першы верш Міхася Пазнякова на беларускай мове. Пасля заканчэння універсітэта (1977 г.) вярнуўся ў Мінск і выкладаў родную мову і літаратуру ў СШ №26. У 1978 г. залічаны на працу ў Інстытут мовазнаўства, дзе прымаў удзел у распрацоўцы двухтомных “Русско-белорусского словаря” і “Беларуска- рускага слоўніка”, а таксама з’яўляўся памочнікам навуковага рэдактара гэтых выданняў. Навуковым жа рэдактарам быў Кандрат Крапіва – у той час віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. Мовазнаўчая школа славутага пісьменніка, вучонага і цікавага чалавека дапамагла Пазнякову глыбей пранікнуць у бясконцае нацыянальнае багацце – моўны скарб, заняцца навуковай працай, напісаць шэраг навуковых артыкулаў, а пасля распрацаваць і выдаць вялікі “Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы” (1988 г.). З 1981 г. Міхась Пазнякоў – дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. 3 1984 г. па 2000 г. працаваў у дзяржаўным выдавецтве “Юнацтва”, прайшоўшы шлях да галоўнага рэдактара. Потым два гады

ўзначальваў часопіс “Вожык”. 3 2003 г. працуе ў часопісе “Неман”: да мая 2008 г. – намеснікам галоўнага рэдактара, а цяпер – галоўным рэдактарам. Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям – “Дзіўныя “блізняты” (1987 г.), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з’явіліся “Побач з татам” (1988 г.), “Тры чарадзеі” (1991 г.), “Ехаў поўны воз дзівос” (1994 г.), “Шые вожык кажушок”, “Дзівосны свет” (1996 г.) і інш. Выйшлі кніжкі вершаў для дарослых: “Колер радасці” (1988 г.), “Час надзеі” (1991 г.), “Крутит время свои жернова” (2004 г.), “Любі і помні” (2006 г.), “Святое правіла…” (2008 г.). Міхась Пазнякоў – аўтар каля 30 кніг паэзіі і прозы. Ён пераклаў на беларускую мову кніжкі “Дапаможаш ты – табе дапамогуць” (афганскія народныя казкі), “Залатая ракавінка” (кітайскія народныя казкі), “Дванаццаць месяцаў” С. Маршака, “У заапарку” М. Гелера, раманы: С. Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў”, В. Скот “Квенцін Дорвард”, М. Сервантэс “Дон Кіхот”, некаторыя творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Л. Махмудава, X. К. Андэрсена, братоў Грым і іншых. Вершы Міхася Пазнякова для дзяцей уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі. На словы паэта напісана шмат песен, асабліва для дзяцей. З ім супрацоўнічаюць кампазітары Леанід Захлеўны, Пятро Яроменка, Георгій Ермачэнкаў, Уладзімір Карызна- малодшы, Мікалай Літвін, Вячаслаў Кузняцоў і інш. Міхась Пазнякоў з’яўляецца Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996 г.), трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій “Лепшая кніга года”, лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых.