21 лютага філіял «Шчучынская дiцячая бiблiятэка» далучыўся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і правёў акцыю «Слова да слова — будзе мова». На працягу дня карыстальнікам раздаваліся закладкі з выразамі па-беларуску, даваліся заданні, напрыклад «Знайдзі адпаведнік малюнку», а таксама прапанаваліся да чытання кнігі на роднай мове.
