З 20 па 21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы была праведзена акцыя «Чытаем, размаўляем па-беларуску». Ладзілі зносіны з чытачамі на роднай мове, прапагандавалі наведвальнікам творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, гучалі вершы беларускіх паэтаў, урыўкі з казак і апавяданняў у выкананні дзяцей. Распавядалі ўдзельнікам мерапрыемства аб японцы, які з задавальненнем вывучыў беларускую мову самастойна і працягвае яе ўдасканальваць, а таксама аб дзяўчыне з Іспаніі, якая вывучыла беларускую мову і піша вершы, артыкулы, апавяданні па-беларуску. Гучалі і яе вершы на беларускай мове.