Щучинская детская библиотека

Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая беларуская пісьменніца

Нарадзілася пісьменніка  24 красавіка 1979 у вёсцы Ждановічы Мінскага раёна. Член  Саюза пісьменнікаў Беларусі  (з 2006 г.). Уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры  Саюза пісьменнікаў Беларусі . Член рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць».
Кацярына Станіславаўна скончыла Ждановічскую сярэднюю школу, потым Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Жыве ў аг. Ждановічы Мінскага раёна, працуе настаўніцай пачатковых класаў у Ждановіцкай сярэдняй школе. Першыя творы з’явіліся ў 10-гадовым ўзросце. Дэбютавала ў друку ў 1996 годзе ў часопісе «Першацвет». Кацярына Хадасевіч-Лісавая працуе пераважна ў галіне дзіцячай літаратуры, але ёсць творы і для дарослых. У творах Кацярыны часта сустракаюцца касмічныя сюжэты.
Друкавалася ў часопісах « Вясёлка », « Бярозка », «Качели», « Маладосць », « Нёман », «Родная прырода», газетах « Літаратура і мастацтва », «Мінская праўда», « Настаўніцкая газета », «Прысталічча» і інш. Творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выходзілі ў калектыўных зборніках.
У 2023 годзе ў межах III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся  Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры  НАН Беларусі, прымала ўдзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі».
Кнігі пісьменніцы:
 «Падарожжы ў Чароўны Лес», 2008 г.
 «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», 2012 г.
 «Казкі Сіняй падушкі», 2013 г.
 «Казкі сівой даўніны» Серыя «Казкі Кніжнай феі», 2014 г.
 «Код геніяльнасці», 2014 г.
 «Казкі чараўніцы Зімы», 2015 г.)
 «Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка» («Звязда»,2016 г.)
 «Таямніца незвычайнай школы» (РВУ «Звязда», 2018 г.)
 «Вухуцік і яго таямніца». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
 «Новыя прыгоды лісачкі Красуні». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2023 г.) Творы ў зборніках (казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей і падлеткаў)
 «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2008 г.)
 «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2009 г.)
 «Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» [10][11]  («Літаратура і мастацтва», 2010 г.)
 «Залаты талер» («Мастацкая літаратура», 2012 г.)
 «Пакліч у госці сонца» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
 «Митины каникулы» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
 «Детям о дружбе»… («Выдавецтва Беларускага Экзархата», 2012 г.)
 «Падарунак ад Дзеда Мароза» («Звязда», 2014 г.)

 «Падарожжы ў Чароўны лес» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2014 г.)
 «Як мядзведзь пчаляром стаў» («Звязда»,2015 г.)
 «Ад калыханкі да забаўлянкі» («Звязда», 2018 г.)
 «Беларуская зіма» («Мастацкая літаратура», 2018 г.)
 «Детям о главном» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
 «Детям о Рождестве» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
 «Беларуская вясна» («Мастацкая літаратура», 2019 г.)
 «Беларуская восень» «Мастацкая літаратура», 2019 г.)
 Дапаможнік-хрэстаматыя «Сустрэча з пісьменнікам, або Як зрабіць урок чытаннялюбімым» (аўтабіяграфія, казкі «Вухуцік», «Шчаслівая кніга») («Беларускаяэнцыклапедыя імя П. Броўкі», 2021 г.)
 «Вясёлка» (Казка «Загадка прынцэсы Агнэсы», апавяданне «Шчаслівая кніга») («Адукацыя і выхаванне», 2023 г.)
 «Зборнік твораў для дадатковага чытання ў VI класе», серыя «Школьнаябібліятэка» (Кніга-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці»; «Выдавецкі дом „Звязда“», 2023 г.)