
Нарадзілася пісьменніка 24 красавіка 1979 у вёсцы Ждановічы Мінскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006 г.). Уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі . Член рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць».
Кацярына Станіславаўна скончыла Ждановічскую сярэднюю школу, потым Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Жыве ў аг. Ждановічы Мінскага раёна, працуе настаўніцай пачатковых класаў у Ждановіцкай сярэдняй школе. Першыя творы з’явіліся ў 10-гадовым ўзросце. Дэбютавала ў друку ў 1996 годзе ў часопісе «Першацвет». Кацярына Хадасевіч-Лісавая працуе пераважна ў галіне дзіцячай літаратуры, але ёсць творы і для дарослых. У творах Кацярыны часта сустракаюцца касмічныя сюжэты.
Друкавалася ў часопісах « Вясёлка », « Бярозка », «Качели», « Маладосць », « Нёман », «Родная прырода», газетах « Літаратура і мастацтва », «Мінская праўда», « Настаўніцкая газета », «Прысталічча» і інш. Творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выходзілі ў калектыўных зборніках.
У 2023 годзе ў межах III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прымала ўдзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі».
Кнігі пісьменніцы:
«Падарожжы ў Чароўны Лес», 2008 г.
«Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», 2012 г.
«Казкі Сіняй падушкі», 2013 г.
«Казкі сівой даўніны» Серыя «Казкі Кніжнай феі», 2014 г.
«Код геніяльнасці», 2014 г.
«Казкі чараўніцы Зімы», 2015 г.)
«Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка» («Звязда»,2016 г.)
«Таямніца незвычайнай школы» (РВУ «Звязда», 2018 г.)
«Вухуцік і яго таямніца». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
«Новыя прыгоды лісачкі Красуні». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2023 г.) Творы ў зборніках (казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей і падлеткаў)
«Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2008 г.)
«Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2009 г.)
«Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» [10][11] («Літаратура і мастацтва», 2010 г.)
«Залаты талер» («Мастацкая літаратура», 2012 г.)
«Пакліч у госці сонца» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
«Митины каникулы» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
«Детям о дружбе»… («Выдавецтва Беларускага Экзархата», 2012 г.)
«Падарунак ад Дзеда Мароза» («Звязда», 2014 г.)
«Падарожжы ў Чароўны лес» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2014 г.)
«Як мядзведзь пчаляром стаў» («Звязда»,2015 г.)
«Ад калыханкі да забаўлянкі» («Звязда», 2018 г.)
«Беларуская зіма» («Мастацкая літаратура», 2018 г.)
«Детям о главном» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
«Детям о Рождестве» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
«Беларуская вясна» («Мастацкая літаратура», 2019 г.)
«Беларуская восень» «Мастацкая літаратура», 2019 г.)
Дапаможнік-хрэстаматыя «Сустрэча з пісьменнікам, або Як зрабіць урок чытаннялюбімым» (аўтабіяграфія, казкі «Вухуцік», «Шчаслівая кніга») («Беларускаяэнцыклапедыя імя П. Броўкі», 2021 г.)
«Вясёлка» (Казка «Загадка прынцэсы Агнэсы», апавяданне «Шчаслівая кніга») («Адукацыя і выхаванне», 2023 г.)
«Зборнік твораў для дадатковага чытання ў VI класе», серыя «Школьнаябібліятэка» (Кніга-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці»; «Выдавецкі дом „Звязда“», 2023 г.)