Да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра прайшоў літаратурны круіз “Падарожжа з героямі Янкі Маўра”. Разам з героямі твораў (“У краіне райскай птушкі”, “Амок”, “Слёзы Тубі”, “Палескія рабінзоны”) удзельнікі мерапрыемства “падарожнічалі” па экзатычных краінах, шукалі іх на карце, вучыліся карыстацца компасам, расшыфроўвалі старажытныя насценныя надпісы. Круіз аказаўся пазнавальным і цікавым.



