6 лістапада ў філіяле «Шчучынская дзіцячая бібліятэка» прайшло літаратурнае падарожжа «Шчодрае сэрца Міхася Лынькова». Пад час мерапрыемства дзеці накіраваліся ў падарожжа па творчасці пісьменніка. Яны пазнаёміліся з яго творчасцю і біяграфіяй. Асабліва ўсхвалявала гісторыя хлопчыка з твора «Васількі». Рабяты перажывалі за яго лёс і былі вельмі ўсхваляваны, калі даведаліся, што жыццё яго скончылася трагічна. На прыканцы быў арганізаваны літаратурны агляд тэматычнай літаратуры, а пасля — віктарына па творчасці пісьменніка «На хвалях твораў М. Лынькова».
