Да 150-годдзя з дня нараджэння выдатнай беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч, вядомай пад псеўданімам Цётка , у філіяле «Шчучынская дзіцячая бібліятэка» адбылася літаратурная сустрэча «Я б хацела б песні даці…». Пачалося мерапрыемства з уступнага слова бібліятэкара, які расказаў удзельнікам пра значнасць постаці Цёткі ў станаўленні беларускай літаратуры. Падчас сустрэчы гучалі асноўныя факты яе жыцця і творчасці. Асаблівае месца ў праграме занялі громкія чытанні: рабяты дэкламавалі вершы «Мае думкі», «Вера беларуса», «Скрыпка». Сустрэча паказала, што творчы скарб паэткі застаецца актуальным ва ўсе часы і сёння адгукаецца ў сэрцах кожнага з нас .
