Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, паважае яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі. У гэты дзень Шчучынская дзіцячая бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых наведаць адкрытую чытальную залу «Маёй рэспублікі святочны дзень».
Час правядзення: 10.00-19.00
Дзе: пляцоўка каля Шчучынскай дзіцячай бібліятэкі.
Для вас:
– музейная экспазіцыя «Лялькі ў люстэрку часу»;
– кніжна-ілюстрацыйная выстава, якая пазнаёміць вас з народнымі касцюмамі;
– настольныя гульні, разнастайныя віктарыны, маляванне крэйдамі, размалёўкі, пазлы «Ордэны Вялікай Айчыннай» і інш.
Прыходзьце, будзе вельмі весела!