Алена Масла

Алена Масла

Алена Масла — беларуская пісьменніца-казачніца.

Нарадзілася 14 красавіка 1967 года ў в.  Мілашова,  Мёрскі раён, Віцебская вобласць ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Друквацца пачала з 10 гадоў, дэбютавала ў часопісе «Бярозка», у якім выходзілі і шматлікія яе наступныя публікацыі. Таксама публікавалася ў газ. «Чырвоная змена». Школу закончыла з залатым медалём.

1984 па 1989 год навучалася на факультэце журналістыкі БДУ. Пасля навучання працавала фотакарэспандэнтам у газеце «Піянер Беларусі» («Раніца»), рэдактарам краязнаўчага аддзела ў газеце «Туризм и отдых», рэдактарам аддзела часопіса «Качели», галоўным рэдактарам газеты «Переходный возраст». У 2005 г. убачыла свет яе першая кніга.

З 2006 года Алена Сцяпанаўна з’яўляецца загадчыцай рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Пазней узначальвала часопіс «Бярозка». З 2011 па 2014 год працавала у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

З лістапада 2009 года з’яўлялася сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, адкуль выйшла ў ліпені 2013 года.

Член рэдкалегіі часопіса «Вясёлка», шэрагу часопісаў выдавецтва «Пачатковая школа».

Алена Масла піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Вясёлка», газеце «Літаратура і мастацтва» і інш.. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

У 2011 годзе распачала праект «Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў» падчас 100-гадовага юбілею Нобелеўскага лаўрэата, паэта і перакладчыка Чэслава Мілаша. Праект прадугледжвае адметныя літаратурныя і гістарычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца як на Міёршчыне, так і ў Віцебску, Мінску, Літве. З сакавіка 2022 года вядзе аўтарскую рубрыку «Кніжная паліца», у якой расказвае пра беларускія кнігі для дзяцей з асабістай хатняй бібліятэкі.

Удзельніца канферэнцыі славістаў у Швецыі, шведскай цырымоніі ўзнагароджання прэміяй Астрыд Ліндгрэн, «круглых сталоў» па праблемах дзіцячай літаратуры і кнігавыдання на Міжнародных кніжных кірмашах у Мінску, Львове, Вільнюсе, сябра журы літаратурных прэмій імя Янкі Маўра, імя Цёткі [2] . Творы Алены Масла перакладзены на украінскую, сербскую мовы.

Кнігі пісьменніцы:

“Таямніцы закінутай хаты”

“Вандроўка з божымі кароўкамі”

“Першая прыгажуня”

“Як пані Чаротная на госьці ў Палангу бегала”

“Павучок Фэлік падарожнічае”

“Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”

“Адкрыцці стагоддзяў”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *