Щучинская детская библиотека

Лынькоў Міхась

Лынькоў Міхась (поўнае імя – Міхаіл Ціханавіч Лынькоў), нарадзіўся
30.01.1899 года у вёсцы Зазыбы Вілейскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і
чыгуначніка.
Скончыў Старасельскую народную навучальню, у 1917 г. –
Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай
школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919-1922 гг. служыў у Чырвонай
Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў Булак-
Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. З 1925 па
1928 гады з’яўляўся адказным сакратаром рэдакцыі, пазней намеснікам
рэдактара, з 1928 года па 1930 працаваў рэдактарам бабруйскай акруговай
газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскай філіі
«Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным
выдавецтве БССР (1930-1932), сакратаром аргкамітэта (1932-1934). З 1933 па
1941 гады быў галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі», а з 1938
а 1948 гады з’яўляўся старшынёй праўлення СП БССР. Удзельнік паходу ў
Заходнюю Беларусь у 1939 г. У вайну, з 1941 года па 1942 – рэдактар
франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім,
Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943-1946 і 1949-1952 гг. – дырэктар
Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у
сябры ЦВК БССР (1921-1931), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940-
1945). Як сябра дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій
Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.
Міхаіл Ціханавіч узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма
ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1962).
Памёр 21.09.1975 г.
Першы твор (верш) М.Лынькова быў надрукаваны ў 1919 г.
(смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні – у 1926 г. (бабруйская
газета «Камуніст» і зборнік бабруйскай філіі «Маладняка» – «Уздым»).
Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун»
(1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935),
«Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930),
«За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных
лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е
перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін
Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы»
(1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў
у 4-х (1967-1968) і ў 8 тамах (1981-1985).
Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных
таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957),
«Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948,
1960, 1966, 1973, 1974, 1988).
М.Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская
літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і расейскай мовах), «Вобраз
Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952),

«Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968),
зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка»
(1980).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М.Горкага, М.Ціханава і
інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман
«Векапомныя дні»