20 лютага ў Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла акцыя да Дня роднай мовы “Мова-матуля, чароўнае слова!” На працягу дня ўсім карыстальнікам бібліятэкі прапанавалася размаўляць на беларускай мове. Дзеці адгадвалі загадкі, суадносілі часткі прыказак і прымавак, а таксама называлі дэталі беларускага народнага строю — усё на беларускай мове!На завяршэнне мерапрыемства быў зроблены агляд твораў беларускіх аўтараў. Дзякуем усім за ўдзел!