21 лютага ў Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла PR-акцыя “Гавары са мной па-беларуску” да Міжнароднага дня роднай мовы. На працягу цэлага дня прапанавалі чытачам размаўляць па беларуску. Разам з вучнямі сярэдняй школы нумар 2, якія завіталі ў бібліятэку сёння, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, шукалі адпаведнікі беларускіх прымавак і прыказкаў ў рускай мове. Таксама ў гэты дзень для чытачоў бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу з творамі беларускіх пісьменнікаў.



