Турнір знаўцаў беларускай мовы “Роднай мовы пералівы”

Турнір знаўцаў беларускай мовы “Роднай мовы пералівы”

18 лютага адбыўся турнір знаўцаў беларускай мовы”Роднай мовы пералівы”. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікам растлумачылі , чаму дзень 21 лютага лічыцца Днём роднай мовы. Рабяты з Моваведкай віталіся па – беларуску, прыводзілі вядомыя ім ветлівыя словы, раскрывалі скарбонку беларускай мовы і высвятлялі, хто з іх лепш за ўсіх ведае яе сакрэты. Гучалі жарты, загадкі, вершы, апавяданні, казкі, прыказкі і прымаўкі. Рабяты выступалі ў ролі перакладчыкаў на родную мову з рускай. Увазе ўдзельнікаў была прапанавана прэзентацыя “Гаворым па – беларуску”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *